праясне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

1. Стаць ясным, чыстым ад хмар.

Неба праяснела.

К вечару праяснела (безас.; распагодзілася).

2. Стаць асэнсаваным, ясным ці спакойным.

Думкі праяснелі.

Твары людзей праяснелі.

|| наз. праясне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)