Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пратэстава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

1. незак., супраць чаго. Заяўляць пратэст (у 1 знач.), выказваць нязгоду.

П. супраць гонкі ўзбраенняў.

2. зак. і незак., што. Прынесці (прыносіць), зрабіць (рабіць) пратэст (у 2 і 3 знач.; спец.).

|| зак. таксама апратэстава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 2 знач.).

|| наз. апратэстава́нне, -я, н. (да 2 знач.).

пратэста́нт¹, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто пратэстуе супраць чаго-н.

|| ж. пратэста́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

пратэста́нт², -а, М -нце, мн. -ы, -аў м.

Паслядоўнік пратэстантызму.

|| ж. пратэста́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. пратэста́нцкі, -ая, -ае.

пратэстанты́зм, -у, м.

Назва хрысціянскіх веравучэнняў, якія адкалоліся ў сувязі з Рэфармацыяй 16 ст. ад каталіцызму.

|| прым. пратэста́нцкі, -ая, -ае.

пратэста́нцтва, -а, н.

Тое, што і пратэстантызм.

пра́ўда, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Тое, што адпавядае рэчаіснасці; ісціна.

Гаварыць праўду.

П. вочы коле (прыказка). Што п., то п. (сапраўды, на самай справе; разм.).

2. Парадак, заснаваны на справядлівасці, сумленнасці.

Шукаць праўды.

Стаяць за праўду.

3. Тое, што і правата (разм.).

Ваша п. (вы правы).

4. у знач. вык. і пабочн. сл. Сапраўды, на самай справе.

І п., дождж ідзе.

Я, п., забыла пра сход.

5. злуч. уступальны. Хоць і (разм.).

Сенакос добры, п. крыху далекавата ад вёскі.

Па праўдзе кажучы, пабочн. сл. (разм.) — ужыв. пры падкрэсліванні правільнасці, праўдзівасці сказанага, таго, што сцвярджаецца.

праўдападо́бны, -ая, -ае.

Падобны на праўду, верагодны.

Праўдападобная інфармацыя.

Праўдападобна (прысл.) расказаць.

|| наз. праўдападо́бнасць, -і, ж.

праўдзі́вы, -ая, -ае.

1. Які выражае праўду.

Праўдзівая аповесць.

Праўдзіва (прысл.) расказваць.

2. Які любіць гаварыць праўду, імкнецца да праўды.

П. чалавек.

П. характар.

|| наз. праўдзі́васць, -і, ж.

пра́ўдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. (разм.).

Спраўджваць, здзяйсняць.

Можа і сапраўды сны праўдзяць?

пра́ўка гл. правіць².