Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ін’е́кцыя, -і, ж. (спец.).

Увядзенне лекавых раствораў непасрэдна пад скуру, у мышцу, вену шляхам упырсквання.

І. інсуліну.

|| прым. ін’екцы́йны, -ая, -ае.

іне́ртны, -ая, -ае.

1. Які мае інерцыю (у 1 знач.; спец.).

2. Бяздзейны, безыніцыятыўны, пасіўны.

І. чалавек.

Інертныя газы — газы, якія не ўступаюць у хімічныя рэакцыі.

|| наз. іне́ртнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

іне́рцыя, -і, ж.

1. Уласцівасць цел захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя сіла не прымусіць змяніць гэты стан.

Ляцець па інерцыі.

2. перан. Бяздзейнасць, пасіўнасць.

Па інерцыі — па прывычцы, машынальна.

|| прым. інерцы́йны, -ая, -ае.

і́нець, -ею, -ееш, -ее; незак.

Пакрывацца інеем.

|| зак. заі́нець, -ею, -ееш, -ее.

Дрэвы заінелі.

інжыне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй.

І.-механік.

Ваенны і.

|| прым. інжыне́рскі, -ая, -ае.

інжыне́рны, -ая, -ае.

Тэхнічны, звязаны з дзейнасцю інжынера.

Інжынерныя войскі.

інжыне́рыя, -і, ж.

Інжынерная справа, творчая тэхнічная дзейнасць.

інжы́р, -а і -у, м.

1. -а. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства тутавых; фігавае дрэва, смакоўніца.

2. -у. Салодкі плод гэтага дрэва (вінныя ягады).

|| прым. інжы́рны, -ая, -ае.

і́ністы, -ая, -ае.

Пакрыты інеем, заінелы.

І. хмызняк.

ініцыява́ць, -цыю́ю, -цыю́еш, -цыю́е; -цыява́ны; зак. і незак., што.

Садзейнічаць пачатку чаго-н., даваць штуршок чаму-н.

І. будаўніцтва моста.

|| наз. ініцыява́нне, -я, н.