Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

імпрэсіяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік імпрэсіянізму.

|| ж. імпрэсіяні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. імпрэсіяні́сцкі, -ая, -ае.

і́мпульс, -у, м.

1. Унутраны штуршок, пабуджэнне, інтэлектуальны або эмацыянальны стымул, што выклікае якое-н. дзеянне.

2. Вектарная фізічная велічыня, колькасць руху, роўная здабытку масы цела на яго хуткасць (спец.).

І. да творчай працы.

|| прым. і́мпульсны, -ая, -ае.

Імпульснае выпрамяненне.

імпульсі́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Які мае адносіны да імпульса.

Імпульсіўныя рухі.

2. Які дзейнічае пад уплывам раптоўных імпульсаў.

І. чалавек.

|| наз. імпульсі́ўнасць, -і, ж.

імпэ́т, -у, М -пэ́це, м.

1. Імклівасць, парывістасць, разгон.

Вясенні і. ручаін.

2. перан. Гарачы парыў, запал, пылкасць, імкненне.

І. да працы.

Любоўны і.

|| прым. імпэ́тны, -ая, -ае.

імуна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да імунітэту (у 1 знач.), напр.: імунаалергічны, імунапаталогія, імунарэактыўнасць, імунатэрапія;

2) які мае адносіны да імуналогіі, напр.: імуналогія, імунамарфалогія, імунаэмбрыялогія.

імунало́гія, -і, ж. (спец.).

Раздзел медыцыны — навука аб засцерагальных рэакцыях арганізма да інфекцыйных хвароб, неўспрымальнасці да іх.

імунізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Зрабіць (рабіць) неўспрымальным да інфекцыйных захворванняў.

І. арганізм.

|| наз. імуніза́цыя, -і, ж.; прым. імунізацы́йны, -ая, -ае.

імунітэ́т, -у, Мэ́це, м. (спец.).

1. Неўспрымальнасць арганізма да заражэння хваробамі.

Набыты і.

Выпрацаваць і. супраць чаго-н. (таксама перан.: здольнасць процістаяць чаму-н.).

2. Выключнае права, якое даецца пэўным асобам, не падпарадкоўвацца некаторым агульным законам.

Дыпламатычны і. (недатыкальнасць асобы, памяшканняў дыпламатаў).

|| прым. іму́нны, -ая, -ае (да 1 знач.) і імунітэ́тны, -ая, -ае.

Імунная рэакцыя арганізма.

імуно́лаг, -і, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне імуналогіі.

імхо́вы гл. мох.