Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тралёўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца тралёўкай лесу.

тра́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; незак., што.

1. Лавіць рыбу тралам (у 1 знач.).

2. Даследаваць дно пры дапамозе трала (у 2 знач.).

Т. марское дно.

3. Вылоўліваць і абясшкоджваць падводныя міны.

|| зак. пратра́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены (да 3 знач.).

|| наз. тра́ленне, -я, н.

|| прым. тра́льны, -ая, -ае.

тралма́йстар, -тра, мн. -тры, -траў, м.

Тое, што і тральшчык (у 2 знач.).

|| прым. тралма́йстарскі, -ая, -ае.

тра́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Ваеннае або рыбалоўнае судна для тралення.

2. Спецыяліст, які кіруе лоўляй рыбы тралам.

тралява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што (спец.).

Дастаўляць драўніну з лесасекі да месца пагрузкі або сплаву.

|| наз. тралёўка, -і, ДМ -лёўцы, ж. і тралява́нне, -я, н.

Т. бярвення.

|| прым. тралёвачны, -ая, -ае.

тра́ма, -ы, мн. -ы, трам, ж.

Апорная бэлька, якая падтрымлівае столь (у драўляных будынках).

трамбава́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які трамбуе што-н.

трамбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., што.

Ударамі, ціскам ушчыльняць, выраўноўваць паверхню.

Т. сілас.

|| зак. утрамбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны.

|| наз. трамбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж., трамбава́нне, -я, н., утрамбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж. і утрамбо́ўванне, -я, н.

|| прым. трамбава́льны, -ая, -ае.

трамбані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на трамбоне.

трамбаты́чны гл. тромб¹.