трамбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., што.

Ударамі, ціскам ушчыльняць, выраўноўваць паверхню.

Т. сілас.

|| зак. утрамбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны.

|| наз. трамбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж., трамбава́нне, -я, н., утрамбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж. і утрамбо́ўванне, -я, н.

|| прым. трамбава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)