Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тры, трох, тром, трыма́, (аб) трох, ліч. кольк.

1. Лік, лічба і колькасць 3.

На т. дні.

2. Тое, што і тройка (у 2 знач.).

За сачыненне атрымаў т.

|| парадк. трэ́ці, -яя, -яе (да 1 знач.).

тры́а, нескл., н.

1. Музычны твор для трох выканаўцаў (музыкантаў, спевакоў, танцораў) з самастойнымі партыямі для кожнага.

2. Ансамбль з трох выканаўцаў.

Т. баяністаў.

трыадзі́нства, -а, н.

Адзінства трох сутнасцей, з’яў, рыс.

Драматычнае трыадзінства — адзінства часу, месца і дзеяння, якое ўласціва драматургіі класіцызму.

трыадзі́ны, -ая, -ае.

Які складаецца з трох частак, трох элементаў, што ўтвараюць адзінства.

трыбу́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (высок.).

Грамадскі дзеяч — выдатны прамоўца і публіцыст.

Народны т.

трыбу́на, -ы, мн. -ы, -бу́н, ж.

1. Узвышэнне для выступлення прамоўцы.

Аратар падняўся на трыбуну.

2. перан. Месца, сфера, дзе праходзіць грамадская дзейнасць каго-н.

Грамадская т.

3. Збудаванне з паступовым узвышэннем радоў, лавак для публікі (на стадыёнах, плошчах і пад.).

|| прым. трыбу́нны, -ая, -ае.

трыбуна́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Надзвычайны судовы орган.

Ваенны т.

трыбу́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

1. Страўнік.

2. Жывот (іран.).

Напхаць т. (наесціся).

3. толькі мн. Вантробы (страўнік, кішкі і пад.).

|| прым. трыбухо́вы, -ая, -ае (да 3 знач.).

трыбуха́ты, -ая, -ае (разм.).

З вялікім трыбухом, жыватом.

|| наз. трыбуха́тасць, -і, ж.

трыбуха́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Чалавек з празмерна вялікім жыватом.