труба́, -ы́, мн. тру́бы і (з ліч. 2, 3, 4) трубы́, труб, ж.
1. Доўгі пусты ў сярэдзіне прадмет пераважна круглага сячэння, прызначаны для правядзення вадкасці, пары і пад.
Водаправодная т.
2. Духавы медны музычны інструмент з раструбам на канцы.
3. Канал у арганізме для сувязі паміж асобнымі органамі.
Матачная т.
4. у знач. вык., каму-чаму і без дап. Пра дрэннае становішча, гібель, пагібель (разм.).
Цяпер нам — т.
Справа — т.
◊
Вылецець у трубу (разм.) — разарыцца, застацца без грошай.
Хвост трубой (разм., жарт.) — не сумаваць, не падаць духам, трымаць сябе самаўпэўнена.
|| памянш. тру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. тру́бны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
труба...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да труб (у 1 знач.), напр.: трубаачышчальнік, трубаачышчальны, трубазваршчык, трубаліцейны, трубаправод, трубапракатны, трубатранспарт, трубаўкладчык.
трубаду́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Сярэдневяковы паэт-спявак у паўднёвай Францыі.
2. перан., чаго. Той, хто ўслаўляе, прапагандуе што-н.
трубаправо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Сістэма злучаных паміж сабой труб для перадачы на адлегласць вадкасці, газаў, пары і пад.
Газавы т.
|| прым. трубаправо́дны, -ая, -ае.
трубаправо́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст па будаванні і рамонце трубаправода.
трубапрака́тны, -ая, -ае.
Звязаны з вырабам металічных труб пракаткай.
Т. завод.
трубаўкла́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Рабочы па ўкладцы труб.
2. Перасовачны пад’ёмны кран для ўкладкі труб у траншэі трубаправода.
труба́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Музыкант, які іграе на трубе.
тру́бачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. гл. трубка.
2. Кандытарскі выраб у форме полага конуса, напоўненага крэмам.
Т. з крэмам.
Пірожнае-т.
трубі́ць, трублю́, тру́біш, тру́біць; незак.
1. Дзьмучы ў трубу (у 2 знач.), прымушаць яе гучаць.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Гучаць (пра трубу).
Трубяць трубы.
3. што. Гукамі трубы (у 2 знач.) падаваць сігнал да чаго-н.
Т. трывогу.
Т. збор.
4. перан., аб кім-чым. Настойліва распаўсюджваць якія-н. чуткі (разм.).
5. перан., што і без дап. Многа есці (разм.).
Т. хлеб.
|| зак. пратрубі́ць, -рублю́, -ру́біш, -ру́біць (да 1—4 знач.), раструбі́ць, -рублю́, -ру́біш, -ру́біць (да 4 знач.) і струбі́ць, -рублю́, -ру́біш, -ру́біць (да 5 знач.).