Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пласкагу́бцы, -аў.

Абцугі, канцы ў якіх (губы) маюць плоскую ўнутраную паверхню.

пласкадо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Пласкадонная лодка.

пласкадо́нны, -ая, -ае.

Які мае плоскае дно.

Пласкадонная лодка.

пласт, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Шчыльны, плоскі слой чаго-н.

Верхнія пласты глебы.

Пласты каштоўных выкапняў.

2. перан. Аднародная ў якіх-н. адносінах маса як частка чаго-н. (кніжн.).

Пласты насельніцтва.

Лексічны п.

Ляжаць як пласт або пластом (разм.) — нерухома, не маючы сіл падняцца.

|| прым. пластавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Пластавая горная парода.

П. вугаль.

пластава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

Рэзаць, накладваць пластамі.

П. дзёран.

П. сена.

|| наз. пластава́нне, -я, н.

пластма́са, -ы, ж.

Пластычная маса.

Вырабы з пластмасы.

|| прым. пластма́савы, -ая, -ае.

Пластмасавыя талеркі.

пласту́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Казак асобых пяхотных часцей.

|| прым. пласту́нскі, -ая, -ае.

Паўзці па-пластунску (на локцях, прыціскаючыся да зямлі).

пла́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Сукупнасць мастацтваў, якія ствараюць аб’ёмныя формы (скульптура, разьба; спец.).

2. Мастацтва рытмічных і грацыёзных рухаў цела.

3. Тое, што і пластычнасць (гл. пластычны ў 4 знач.).

|| прым. пласты́чны, -ая,-ае.

пластыка́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Від эластычнай пластмасы.

|| прым. пластыка́тавы, -ая, -ае.

пла́стыкі, -аў, адз. пла́стык, -у, м.

Пластычныя масы.

|| прым. пла́стыкавы, -ая,-ае.