Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

драпану́ць¹, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. (разм.).

Хутка ўцячы, даць драла.

Драпануў у хмызняк і знік.

драпану́ць² гл. драпаць¹.

дра́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Мець уласцівасць драпаць¹.

Кошка драпаецца.

2. Скрэбціся лапамі, зубамі, шукаючы магчымасці пранікнуць куды-н.

Мышы драпаюцца пад падлогай.

Сабака драпаецца ў дзверы.

дра́паць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак., каго-што.

Рабіць драпіны чым-н. вострым, цвёрдым на якой-н. паверхні.

Голле драпала рукі.

|| аднакр. драпану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. дра́панне, -я, н.

дра́паць², -аю, -аеш, -ае; незак. (разм., пагард.).

Паспешліва адступаць, бегчы наўцёкі.

Немцы драпалі з-пад Курска аж пыл курэў.

драпе́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Драпежная жывёліна.

Лясныя драпежнікі.

2. перан. Драпежны (у 2 знач.) чалавек.

3. перан. Той, хто нажываецца на абрабаванні каго-н., на раскрадванні грамадскага набытку.

|| ж. драпе́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. драпе́жніцкі, -ая, -ае.

драпе́жніцкі, -ая, -ае.

1. гл. драпежнік.

2. перан. Шкодніцкі, заснаваны на асабістай выгадзе.

Драпежніцкае высяканне лесу.

Драпежніцкая лоўля рыбы.

драпе́жніцтва, -а, н.

1. Спосаб існавання драпежных жывёл.

Ваўкі жывуць драпежніцтвам.

2. перан. Характар дзеянняў, уласцівых драпежніку (у 2 і 3 знач.).

3. перан. Шкодніцкае вядзенне гаспадаркі; браканьерства.

Лясное д.

Д. ў лоўлі рыбы.

драпе́жны, -ая, -ае.

1. Які корміцца жывёламі (пра звяроў, птушак і пад.).

Д. звер.

Драпежныя рыбы.

2. перан. Прагны, поўны імкнення авалодаць кім-, чым-н., захапіць што-н., а таксама такі, што выражае такое імкненне.

Драпежная натура.

Д. погляд.

|| наз. драпе́жнасць, -і, ж.

дра́піна, -ы, мн. -ы, -пін, ж.

Ранка на скуры, пашкоджанне на прадмеце ў выглядзе палоскі, зробленыя чым-н. вострым і тонкім.

Глыбокая д.

Ногі ў драпінах ад іржэўніку.

Д. на паліраваным стале.

|| памянш. дра́пінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.