дзесяцірублёўка, -і, ДМ -лёўцы, мн. -і, -лёвак, ж. (разм.).
Грашовы знак вартасцю ў дзесяць рублёў.
дзе́сяць, -і́, -ццю́, ліч. кольк.
Лік і колькасць 10.
Д. чалавек.
Д. гадоў.
◊
Ні ў пяць ні ў дзесяць (разм., неадабр.) — ні туды ні сюды; ні так ні гэтак.
|| парадк. дзяся́ты, -ая, -ае.
Дзясятыя гады мінулага стагоддзя.
Гэта справа дзясятая (перан.: няважная, другарадная; разм.).
◊
Пятае праз дзясятае (разм., жарт.) — непаслядоўна, пераскокваючы з аднаго на другое (расказваць, пераказваць).
дзетазабо́йства, -а, мн. -ы, -аў, н.
Забойства дзіцяці.
дзетазабо́йца, -ы, ДМ -цу, Т -эм, м.; ДМ -цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.
Забойца дзіцяці.
дзетараджэ́нне, -я, н.
Стварэнне патомства, нараджэнне дзяцей.
дзетвара́, -ы́, ж., зб. (разм.).
Малыя дзеці.
Двор поўніўся галасамі дзетвары.
дзетдо́м, -а, мн. -дамы́, -дамо́ў, м. (разм.).
Дзіцячы дом, выхаваўчая ўстанова для дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі.
|| прым. дзетдо́маўскі, -ая, -ае.
Дзетдомаўскае дзіця.
дзетдо́мавец, -маўца, мн. -маўцы, -маўцаў, м. (разм.).
Выхаванец дзіцячага дома.
|| ж. дзетдо́маўка, -і, ДМ -маўцы, мн. -і, -мавак.
дзетса́д, -а, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).
Дзіцячы сад, выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага ўзросту.
|| прым. дзетса́даўскі, -ая, -ае.
дзе́ўка, -і, ДМ дзе́ўцы, мн. -і, дзе́вак, ж. (разм.).
Паўналетняя незамужняя жанчына.
Дзеўкі спявалі купальскія песні.