Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дзесяціго́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (разм.).

Поўная сярэдняя школа з дзесяццю гадамі навучання.

Скончыць дзесяцігодку.

дзесяцідзёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Прамежак часу ў дзесяць дзён; дэкада.

|| прым. дзесяцідзённы, -ая, -ае.

дзесяцікла́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вучань дзясятага класа.

|| ж. дзесяцікла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

дзесяцікра́тны, -ая, -ае.

Павялічаны ў дзесяць разоў; які адбываўся дзесяць разоў.

У дзесяцікратным памеры.

Д. чэмпіён.

дзесяці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж. (гіст.).

1. Старая руская мера зямельнай плошчы, роўная 1,09 гектара.

2. Падатак на карысць царквы ў памеры адной дзясятай часткі даходу.

|| прым. дзесяці́нны, -ая, -ае.

Д. надзел зямлі.

дзесяцірублёўка, -і, ДМ -лёўцы, мн. -і, -лёвак, ж. (разм.).

Грашовы знак вартасцю ў дзесяць рублёў.

дзе́сяць, -і́, -ццю́, ліч. кольк.

Лік і колькасць 10.

Д. чалавек.

Д. гадоў.

Ні ў пяць ні ў дзесяць (разм., неадабр.) — ні туды ні сюды; ні так ні гэтак.

|| парадк. дзяся́ты, -ая, -ае.

Дзясятыя гады мінулага стагоддзя.

Гэта справа дзясятая (перан.: няважная, другарадная; разм.).

Пятае праз дзясятае (разм., жарт.) — непаслядоўна, пераскокваючы з аднаго на другое (расказваць, пераказваць).

дзетазабо́йства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Забойства дзіцяці.

дзетазабо́йца, -ы, ДМ -цу, Т -эм, м.; ДМ -цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.

Забойца дзіцяці.

дзетараджэ́нне, -я, н.

Стварэнне патомства, нараджэнне дзяцей.