Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

штурмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; незак., каго-што.

Рабіць штурм чаго-н.

Ш. варожыя ўмацаванні.

|| наз. штурмава́нне, -я, н.

штурмаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Ваенны самалёт для атакі наземных цэлей з невялікай вышыні.

2. Лётчык такога самалёта.

штурмавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. штурм.

2. У выразе: штурмавая авіяцыя — франтавая авіяцыя, прызначаная для штурмоўкі.

шту́рман, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па ваджэнні суднаў, лятальных апаратаў.

|| прым. шту́рманскі, -ая, -ае.

штурмаўшчы́на, -ы, ж. (неадабр.).

Паспешлівая праца з мэтай нагнаць упушчэнне, якая праводзіцца пры парушэнні планавасці ў арганізацыі працэсу.

Працаваць без штурмаўшчыны.

штурмо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Паветраная атака з невялікай вышыні.

Ш. варожага аэрадрома.

штурх, у знач. вык. (разм.).

Тое, што і штурхануў.

Раптам нехта ш. у бок.

штурхане́ц, -нца́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м. і штурха́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м. (разм.).

Кароткі, моцны, рэзкі ўдар.

Надаваць штурханцоў (штурхалёў).

штурхані́на, -ы, ж.

Цісканіна, сумятня ў натоўпе, цеснаце.

Пачалася ш. ў раздзявальні.

шту́рхацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Штурхаць каго-н. іншага або адзін аднаго.

Ш. ў натоўпе.

2. перан. Быць дзе-н. у цеснаце, таўкатні (разм.).

Ш. ў аўтобусе.

3. у што. Штурхаць што-н., імкнучыся пранікнуць куды-н. (разм.).

Ш. ў дзверы.

4. Знаходзіцца, бадзяцца дзе-н. без асобага занятку, без мэты (разм.).

Ш. па базары.

|| наз. шту́рханне, -я, н.