Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

яе́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Парная жаночая палавая залоза, у якой утвараюцца і спеюць палавыя клеткі.

яе́чны гл. яйцо.

яе́чня і (разм.) яе́шня, -і, ж.

Ежа з разбітых і запечаных у тлушчы яец (у 2 знач.).

я́зва, -ы, ж.

1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы.

Незагойная я.

2. перан. Зло, шкода.

Грамадскія язвы.

3. перан. Пра шкадлівага, з’едлівага чалавека (разм.).

Сібірская язва — вострая заразная хвароба жывёлы і чалавека.

Язва страўніка — хранічнае захворванне страўніка з пашкоджаннем слізістай абалонкі.

|| памянш. я́звачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. я́звавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Язвавая хвароба (язва страўніка або дванаццаціперснай кішкі).

я́звеннік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які хварэе язвавай хваробай.

|| ж. я́звенніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

язда́ гл. едзіць.

язджа́лы, -ая, -ае.

Такі, па якім многа ездзілі; біты.

Язджалая дарога.

яздо́к, ездака́, мн. ездакі́, ездако́ў, м.

1. Той, хто едзе на кані вярхом або кіруе запрэжкай.

Ездакі пазлазілі з коней.

2. Пра таго, хто ўмее добра ездзіць (у 3 знач.).

Добры я. на матацыкле.

Не яздок куды (разм.) — пра таго, хто не хоча або не можа ездзіць куды-н., бываць дзе-н.

язёвы гл. язь.

язмі́н, -у, м.

Дэкаратыўны куст сямейства каменяломнікавых з белымі пахучымі кветкамі, сабранымі ў невялікія гронкі.

|| прым. язмі́навы, -ая, -ае.