шала́ш, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Тое, што і будан.
|| прым. шала́шны, -ая, -ае.
шале́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.
Шалёны чалавек, вар’ят.
шале́нства, -а, н.
1. Інфекцыйная хвароба, якая паражае цэнтральную нервовую сістэму; вадабоязь.
2. перан. Крайняя ступень раздражнення, гневу.
Прыйсці ў ш.
шале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Захворваць шаленствам (пра жывёлу).
2. Прыходзіць у крайняе раздражненне, гнеў.
Ш. ад злосці.
3. перан. Бурна праяўляць сваё дзеянне, сілу.
Шалее вецер.
4. Рабіць учынкі, пазбаўленыя разважлівасці, здаровага розуму.
Ш. ад захаплення.
◊
Шалець з раскошы (разм.) — перабіраць, капрызіць ад перанасычанага ўсім, забяспечанага жыцця.
|| зак. ашале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.).
шалёвачны гл. шаляваць, шалёўка.
шалёны, -ая, -ае.
1. Хворы на шаленства (у 1 знач.).
Ш. воўк.
2. Які страціў разважлівасць, цвярозы розум.
Шалёная, што ты надумала рабіць!
3. перан. Вялікай сілы, напружаны; нястрыманы ў пачуццях.
Шалёная скорасць.
4. перан. Неўтаймоўны, люты.
Ш. характар.
5. перан. Выпадковы, бязладны.
Шалёная куля.
◊
Шалёныя грошы — грошы, якія лёгка дастаюцца і таму расходуюцца неэканомна.
Шалёныя цэны (разм.) — вельмі высокія.
шалёўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
1. гл. шаляваць.
2. зб. Тонкія дошкі, якія ідуць на абшыўку драўляных пабудоў, а таксама абшыўка з такіх дошак.
Пафарбаваць шалёўку.
3. мн. -і, -лёвак. Адна з такіх дошак.
4. Накладныя планкі вакол акна, дзвярэй.
|| прым. шалёвачны, -ая, -ае.
ша́лік, -а, мн. -і, -аў, м.
Паласа з тканіны або шарсцяных нітак для захутвання шыі.
Цёплы ш.
шало́м, -а, мн. -ы, -аў, м.
Тое, што і шлем (у 1 знач.; уст.).