Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чыра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тое, што і чырок.

чыраня́ і чыранё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня чырка.

чы́рва гл. чырвы.

чырвана... (гл. чырвона...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «чырвона...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: чырванагруды, чырваназорны, чырвананосы, чырванатвары, чырванафлоцец.

чырванабо́кі, -ая, -ае.

3 чырвоным бокам.

Ч. яблык.

чырванава́ты, -ая, -ае.

3 чырвоным адценнем, блізкі па колеры да чырвонага.

чырванаво́кі, -ая, -ае.

3 чырвонымі вачамі.

Чырванавокая плотка.

чырванагу́бы, -ая, -ае.

3 чырвонымі губамі.

чырванадзю́бы, -ая, -ае.

3 чырвонай дзюбай.

чырванадрэ́ўны, -ая, -ае.

Зроблены з чырвонага дрэва.

Чырванадрэўная мэбля.