Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

планіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

Размяшчэнне асобных частак чаго-н. у адносінах адна да другой.

П. пасёлка.

планіро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў м.

Спецыяліст, які займаецца планіроўкай.

|| ж. планіро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

пла́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Падоўжаная гладкая дошчачка, пласцінка.

Металічная п.

Ордэнская п. (з прымацаванай ордэнскай стужачкай).

|| памянш. пла́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. пла́начны, -ая, -ае.

планкто́н, -у, м. (спец.).

Сукупнасць найдрабнейшых жывёльных і раслінных арганізмаў, якія жывуць у водных глыбінях і пераносяцца сілай цячэння.

|| прым. планкто́навы, -ая, -ае і планкто́нны, -ая, -ае.

планта́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уладальнік плантацыі (у 2 знач.).

|| прым. планта́тарскі, -ая, -ае.

Плантатарскія норавы (перан.: жорсткія, бесчалавечныя).

планта́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Вялікі ўчастак зямлі, заняты спецыяльнай сельскагаспадарчай культурай.

П. грэчкі.

Чайная п.

2. Сельскагаспадарчае прадпрыемства.

|| прым. плантацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Плантацыйная гаспадарка.

планшэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Плоская сумка з празрыстым верхам, у якой носяць карты.

2. Дошчачка на трох ножках, на якой умацоўваецца карта ці лінееная папера для здымкі мясцовасці (спец.).

3. Від камп’ютара, звычайна без клавіятуры, з сэнсарным уводам.

|| прым. планшэ́тны, -ая, -ае.

планшэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Тое, што і планшэт (у 1 знач.).

пласкаго́р’е, -я, мн. -і, -яў, н.

Мясцовасць, размешчаная высока над узроўнем мора, з раўніннай або злёгку хвалістай паверхняй.

|| прым. пласкаго́рны, -ая, -ае.

пласкагру́ды, -ая, -ае.

3 плоскімі, дрэнна развітымі грудзьмі.

|| наз. пласкагру́дасць, -і, ж.