Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ледзяні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́ць; незак., каго-што.

1. Замарожваць, ператвараць у лёд.

2. Пранізваць холадам.

Мароз л. цела.

Страх л. сэрца (перан.).

|| зак. зледзяні́ць, -ю́, -і́ш, -і́ць.

ледзяны́, -а́я, -о́е.

1. гл. лёд.

2. Пакрыты лёдам.

Ледзяная горка.

3. Вельмі халодны.

Ледзяная вада.

4. перан. Адубелы ад холаду.

Ледзяныя пальцы.

5. перан. Пагардліва халодны.

Л. позірк.

ледніко́вы гл. ляднік.

ледэры́н, -у, м.

Баваўняная тканіна з лакавым пакрыццём, якая імітуе скуру.

|| прым. ледэры́навы, -ая, -ае.

Ледэрынавыя вокладкі.

лежабо́к, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які любіць доўга спаць, гультай.

ле́жань, ле́жня, мн. ле́жні, ле́жняў, м. (разм.).

Абібок, гультай, лодар.

ле́жбішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

1. Месца на сушы, дзе ляжаць гуртамі некаторыя марскія жывёлы.

Л. марскіх коцікаў.

2. Месца, дзе ляжыць, хаваецца звер.

3. Лежыва.

|| прым. ле́жбішчны, -ая, -ае.

ле́жма, прысл.

У ляжачым становішчы; лежачы.

Піць л.

Лежма ляжаць (разм.) — доўга ляжаць, не ўстаючы.

ле́жня, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. гл. ляжаць.

2. Тое, што і лежбішча (у 1 і 2 знач.).

ле́жыва, -а, мн. -ы, -аў, н.

След, пакінуты зверам, які ляжаў на траве.

Зайцава л.