клейкаві́на, -ы, ж.
Бялковае рэчыва, якое знаходзіцца ў зерні пшаніцы.
|| прым. клейкаві́нны, -ая, -ае.
кле́йкі, -ая, -ае.
Які склейвае, клеіцца; ліпкі.
К. лісток.
Клейкія рукі.
|| наз. кле́йкасць, -і, ж.
клеймава́ць, кляйму́ю, кляйму́еш, кляйму́е; кляйму́й; клеймава́ны; незак., каго-што.
1. Ставіць кляймо на каго-, што-н.
К. жывёлу.
К. тканіну.
2. перан. Сурова асуджаць; ганьбіць.
К. падпальшчыкаў вайны.
К. гультаёў.
|| зак. заклеймава́ць, -кляйму́ю, -кляйму́еш, -кляйму́е; -кляйму́й; -клеймава́ны.
|| наз. клеймава́нне, -я, н.
кле́йстар, -у, м.
Клей з мукі або крухмалу.
Зварыць к.
|| прым. кле́йстарны, -ая, -ае.
клеката́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., кляко́ча; незак.
1. Ствараць клёкат, крычаць падобна некаторым птушкам.
На ліпе клякоча бусел.
2. Бурліць, шумна кіпець.
У трубах клекатала вада.
3. перан. Бурна праяўляцца (пра пачуцці).
На душы ў яго клекаталі гнеў і абурэнне.
|| наз. клеката́нне, -я, н.
кле́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.
1. Станавіцца на калені.
2. перан. Настойліва прасіць, выпрошваць што-н.
Настойліва ўгаворваць, к. застацца.
|| зак. укле́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 1 знач.) і вы́кленчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 2 знач.).
Укленчыць перад абразамі.
Выкленчыць у маці грошай.
|| наз. кле́нчанне, -я, н.
клептама́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Чалавек, які хварэе на клептаманію.
|| ж. клептама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
клептама́нія, -і, ж. (спец.).
Псіхічнае захворванне, якое заключаецца ў неадольным імкненні да крадзяжу.
клерк, -а, мн. -і, -аў, м.
Канторскі служачы ў некаторых краінах.
клерыка́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
Прыхільнік клерыкалізму; член клерыкальнай партыі.