Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гімназі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Вучань гімназіі.

|| ж. гімназі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. гімназі́сцкі, -ая, -ае.

гімна́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.

Агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова з паглыбленым вывучэннем некаторых прадметаў.

Жаночая г.

|| прым. гімназі́чны, -ая, -ае.

гімна́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца гімнастыкай.

|| ж. гімна́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

гімна́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Сістэма практыкаванняў для фізічнага развіцця арганізма.

|| прым. гімнасты́чны, -ая, -ае.

гімнасцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Верхняя сарочка са стаячым каўняром, прынятая як ваеннае форменнае адзенне.

гінекало́гія, -і, ж.

Навука, якая вывучае анатама-фізіялагічныя асаблівасці жаночага арганізма, жаночыя хваробы і іх лячэнне.

|| прым. гінекалагі́чны, -ая, -ае.

гінеко́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па гінекалогіі.

гі́нуць, -ну, -неш, -не; гінь; незак.

1. Спыняць існаванне, знішчацца, прападаць.

Г. ад кулі.

Расліны гінуць ад марозу.

2. перан. Рушыцца, не адбывацца (пра планы, намеры і пад.).

Гіне мая надзея на паездку.

|| зак. загі́нуць, -ну, -неш, -не; загінь.

гіпа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які знаходзіцца ўнізе, напр., гіпадэрма;

2) паніжаны супраць нормы, напр.: гіпавітаміноз, гіпасакрэцыя.

гіпапата́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і бегемот.