Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

візі́р², -а, мн. -ы, -аў, м.

У некаторых краінах Блізкага Усходу: міністр, вышэйшы саноўнік.

візі́раваць¹, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Паставіць (ставіць) візу на чым-н.

В. праект пастановы.

|| зак. завізі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. візі́раванне, -я, н.

візі́раваць², -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Навесці (наводзіць) аптычны ці вугламерны прыбор на які-н. пункт.

|| наз. візі́раванне, -я, н.

візі́т, -у, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

Наведванне каго-н., пераважна афіцыйнае.

Зрабіць в.

Прыбыць з візітам.

В. урача.

|| прым. візі́тны, -ая, -ае.

Візітная картка.

В. касцюм.

візі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Спецыяльна аддрукаваная картка з прозвішчам і пасадай каго-н. (разм.).

2. Аднабортны кароткі сурдут з закругленымі поламі.

3. Мужчынская ручная сумачка.

візіцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто прыходзіць з візітам.

|| прым. візіцёрскі, -ая, -ае (разм.).

візуа́льны, -ая, -ае (спец.).

Які адносіцца да непасрэднага зрокавага ўспрымання або назірання з дапамогай аптычных прылад.

Візуальныя назіранні.

|| наз. візуа́льнасць, -і, ж.

ві́ка, -і, ДМ ві́цы, ж.

Аднагадовая кармавая расліна сямейства бабовых.

|| прым. ві́кавы, -ая, -ае.

віка́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

У праваслаўнай царкве: памочнік епіскапа, епіскап без епархіі; у пратэстанцкай царкве: памочнік святара.

ві́кінг, -а, мн. -і, -аў, м.

Старажытнаскандынаўскі марскі воін, удзельнік марскіх паходаў.