Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бранзале́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м. і бранзале́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з металу, косці і пад., якое носяць на запясці.

брані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што.

Замацоўваць каго-, што-н. за кім-, чым-н.

Б. білет на самалёт.

|| зак. забрані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. брані́раванне, -я, н.

бранірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

Пакрываць бранёю (у 2 знач.).

|| зак. забранірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. бранірава́нне, -я, н.

бранхі́т, -у, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

Запаленне слізістай абалонкі бронхаў.

Востры б.

Хранічны б.

|| прым. бранхі́тны, -ая, -ае.

бранхія́льны гл. бронхі.

браня́, -і́; ж.

1. У старыя часы: засцерагальнае металічнае адзенне воіна (панцыр, латы, кальчуга і інш.).

2. Ахоўная металічная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка і пад.

браня... (гл. броне...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «броне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: бранякатар, бранявежа.

бранябо́йны, -ая, -ае.

Які прабівае браню.

Б. снарад.

бранябо́йшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Стралок, узброены бранябойным ружжом.

браняві́к, -невіка́, мн. -невікі́, -невіко́ў, м.

Тое, што і бронемашына.