Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бліц...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: вельмі хуткі, маланкавы, напр., бліцтурнір.

блішча́к, -у́, м.

Ужыв. як частка састаўной назвы некаторых мінералаў.

Жалезны б.

Свінцовы б.

Сярэбраны б.

блішча́сты, -ая, -ае.

Які мае гладкую, бліскучую паверхню, адбівае прамяні святла.

Блішчастыя гузікі.

блішча́ць, -шчу́, -шчы́ш, -шчы́ць; -шчы́м, -шчыце́, -шча́ць; -шчы́; незак.

1. Свяціцца або адсвечваць роўным святлом.

Боты блішчаць.

Возера блішчыць.

2. Свяціцца (пра вочы).

Вочы блішчаць ад радасці.

блок¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Прасцейшае прыстасаванне для падняцця грузаў у выглядзе кола з жолабам, цераз якое перакінуты вяроўка, канат або ланцуг.

|| прым. бло́чны, -ая, -ае.

Б. канат.

блок², -а, мн. -і, -аў, м.

Аб’яднанне дзяржаў, партый, арганізацый, груповак для сумесных дзеянняў.

Палітычны б.

блок³, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Частка якой-н. пабудовы, машыны і пад., якая сама складаецца з дэталей.

Б. цыліндраў.

2. Штучна зроблены з бетоннай сумесі будаўнічы матэрыял у выглядзе вялікай цагліны.

Шлакабетонны б.

3. Комплекс будынкаў аднолькавага прызначэння.

Хірургічны б.

|| прым. бло́чны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Блочнае будаўніцтва.

блудзі́ць¹, блуджу́, блу́дзіш, блу́дзіць; незак.

Страціўшы арыенціроўку, блукаць па лесе, у незнаёмым месцы ў пошуках выйсця.

Хто пытае, той не блудзіць (прыказка).

|| зак. заблудзі́ць, -блуджу́, -блу́дзіш, -блу́дзіць.

блудзі́ць², блуджу́, блу́дзіш, блу́дзіць; незак. (разм.).

Распуснічаць.

блудлі́вы, -ая, -ае.

1. Распусны.

2. Шкадлівы, зладзеяваты (разм.).

Блудлівая кошка.