Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

штабі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Штабны афіцэр.

|| прым. штабі́сцкі, -ая, -ае.

штабнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., што і без дап. (спец.).

Прашываць, прастрочваць што-н. (звычайна на машынцы).

Ш. збрую.

|| зак. праштабнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны.

|| наз. штабнава́нне, -я, н.

штабні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і штабіст.

штабс-капіта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

У царскай арміі Расіі: афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, рангам вышэйшы за паручніка і ніжэйшы за капітана, а таксама асоба, якая мае гэты чын.

|| прым. штабс-капіта́нскі, -ая, -ае.

штаб-...

Першая частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да штаба (у 1 знач.), напр.: штаб-кватэра, штаб-ротмістр.

штаб-афіцэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

У царскай і некаторых замежных арміях: афіцэр у чыне палкоўніка, падпалкоўніка і маёра.

|| прым. штаб-афіцэ́рскі, -ая, -ае.

штаб-кватэ́ра, -ы, мн. -ы, -тэ́р, ж.

1. Месца размяшчэння вайсковага штаба.

2. перан. Галоўнае месца збораў, сходаў якой-н. арганізацыі.

Штаб-кватэра ААН.

штаб-ро́тмістр, -а, мн. -ы, -аў, м.

У царскай арміі Расіі: афіцэрскі чын у кавалерыі і жандармерыі, роўны штабс-капітану, а таксама асоба, якая мае гэты чын.

|| прым. штаб-ро́тмістрскі, -ая, -ае.

штамп, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Інструмент, форма для серыйнай вытворчасці пры дапамозе ціску або штампоўкі розных прадметаў.

2. Від пячаці, звычайна прамавугольнай, з назвай установы, адрасам і пад., якую ставяць звычайна ў верхняй частцы дзелавой паперы.

Бібліятэчны ш.

3. перан. Агульнаўжывальны, збіты ўзор, шаблон.

Канцылярскі ш.

Мысліць штампамі.

|| прым. шта́мпавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Штампавая сталь.

штампава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; незак., што.

1. Вырабляць формы штампа (у 1 знач.).

Ш. дэталі.

2. Ставіць на што-н. штампы (у 2 знач.).

3. перан. Рабіць што-н. хутка, фармальна, па старых гатовых узорах.

Ш. дырэктывы.

|| зак. адштампава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны (да 1 знач.; спец.).

|| наз. штампава́нне, -я, н. і штампо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. штампо́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.) і штампава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Штамповачная вытворчасць.

Штамповачны цэх.

Штампавальны станок.