Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шраці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж.

Адзін шарык ружэйнага шроту.

шрот, -у, М шро́це, м., зб.

Дробныя свінцовыя шарыкі для стральбы з паляўнічай стрэльбы.

|| прым. шро́тавы, -ая, -ае.

шро́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж. (спец.).

Мяшочак ці каробачка для захоўвання шроту.

шру́ба, -ы, мн. -ы, шруб, ж.

Шпень са спіральнай нарэзкай.

Галоўка шрубы.

|| памянш. шру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

|| прым. шру́бавы, -ая, -ае.

шрубава́льны, -ая, -ае (спец.).

Тое, што і шрубарэзны.

шрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., што.

1. Рабіць на чым-н. шрубавую нарэзку.

Ш. стрыжань.

2. Укручваць або выкручваць шрубу.

3. Змацоўваць шрубамі.

Ш. дошкі.

|| наз. шрубава́нне, -я, н.

шрубарэ́зны, -ая, -ае (спец.).

Які служыць для наразання шрубавай разьбы.

Ш. станок.

шрыфт, -у, М -фце, мн. -ы́, -о́ў, м.

Камплект друкарскіх літар пэўнага памеру і формы, а таксама іх адбітак.

Дробны ш.

|| прым. шрыфтавы́, -а́я, -о́е.

штаб, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Орган кіравання войскамі, а таксама асобы, якія ўваходзяць у яго.

Генеральны ш.

Ш. дывізіі.

Ш. палка.

2. перан. Кіруючы орган чаго-н.

Ш. новабудоўлі.

|| прым. штабны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

шта́бель, -я, мн. -бялі, шта́белі, -бялёў і шта́беляў, м.

Правільна складзены рад чаго-н.

Ш. цэглы.

Укладваць штабялямі.

|| прым. шта́бельны, -ая, -ае.