Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чынашанава́нне, -я, н. (уст., іран.).

Павага, шанаванне старшых па чыне, па службовым становішчы.

чыні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., чы́ніцца; незак.

Рабіцца, дзеяцца, адбывацца.

У вёсцы чынілася несправядлівасць.

чыні́ць, чыню́, чы́ніш, чы́ніць; чы́нены; незак., што.

1. Рабіць, учыняць, тварыць.

Запас бяды не чыніць.

2. Рабіць кудзелю.

Жанчыны чынілі кудзелю.

|| зак. учыні́ць, -чыню́, -чы́ніш, -чы́ніць; -чы́нены (да 1 знач.).

чы́нны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Дзейсны, актыўны.

Браць ч. ўдзел у грамадскім жыцці.

2. Важны, салідны.

Ч. выгляд.

|| наз. чы́ннасць, -і, ж.

чыно́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дзяржаўны служачы, які мае чын або займае дзяржаўную пасаду.

2. перан. Той, хто выконвае сваю работу фармальна, без жывога інтарэсу, строга па інструкцыі.

|| прым. чыно́ўніцкі, -ая, -ае і чыно́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).

чыно́ўніцтва, -а, н.

1. зб. Чыноўнікі (гл. чыноўнік у 1 знач.).

Дробнае ч.

2. перан. Паводзіны, псіхалогія, уласцівыя чыноўніку (у 2 знач.).

Яму не ўласціва ч.

чыну́ша, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў, м. (разм., пагард.).

Чыноўнік, бюракрат.

чынш, -у, м. (гіст.).

1. У феадальнай Еўропе: рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй.

2. У Беларусі і Літве ў 15—19 стст: грашовы аброк.

|| прым. чы́ншавы, -ая, -ае.

чыншаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.).

1. У феадальнай Еўропе: селянін, які карыстаўся зямлёй часова або бестэрмінова, за што плаціў чынш.

2. У Беларусі і Літве ў 15—19 стст.: селянін, асноўнай формай павіннасці якога быў грашовы аброк, чынш.

|| прым. чыншаві́цкі, -ая, -ае.

чыранё гл. чыраня.