Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

клішы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Вырабіць (вырабляць) клішэ.

К. здымак.

|| наз. клішы́раванне, -я, н. і клішыро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

клішэ́, нескл., н. (спец.).

1. Рэльефны рысунак, чарцёж і пад. на метале, зробленыя для паліграфічнага ўзнаўлення ў друку.

Металічнае к.

2. Збіты выраз, фраза.

Гатовае к.