шавялі́цца, -вялю́ся, -ве́лішся, -ве́ліцца; незак.
1. Злёгку варушыцца.
Лісце шавеліцца.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мітусліва перасоўвацца, знаходзіцца ў хаатычным руху.
Мурашкі шавеляцца ў муравейніку.
3. перан. Праяўляць актыўнасць, ажыццяўляцца.
Народ шавеліцца.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Праяўляцца, прабуджацца (разм.).
Шавеляцца думкі.
Шавялілася надзея.
5. заг. шавялі(це)ся. Ужыв. пры пабуджэнні да дзеяння (разм.).
Хутчэй шавяліся!
|| зак. пашавялі́цца, -вялю́ся, -ве́лішся, -ве́ліцца.
|| аднакр. шавяльну́цца, -вяльну́ся, -вяльне́шся, -вяльне́цца; -вяльнёмся, -вельняце́ся, -вяльну́цца; -вяльніся (да 1 знач.).
|| наз. шавяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).
шавялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць; незак.
1. каго-што. Злёгку прыводзіць у рух, кратаць.
Вецер шавяліў лісце.
2. перан., каго-што. Прымушаць да дзейнасці, працы, выводзіць са стану вяласці, абыякавасці да навакольнага.
Вас не шавялі, дык самі не здагадаецеся нічога зрабіць.
Нішто не шавеліць яе душу.
3. чым. Злёгку рухаць.
Ш. пальцамі.
◊
Шавяліць мазгамі — думаць.
|| зак. пашавялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць.
|| аднакр. шавяльну́ць, -вяльну́, -вяльне́ш, -вяльне́; -вяльнём, -вельняце́, -вяльну́ць; -вяльні́.
|| наз. шавяле́нне, -я, н.
шавялю́ра, -ы, ж.
Пышныя, густыя валасы на галаве.
шаг, -у, мн. шагі́, -о́ў, м.
1. Тое, што і крок (у 1 і 2 знач.).
2. Пэўная адлегласць паміж суседнімі аднатыпнымі элементамі (у механізмах, дэталях машын; спец.).
Ш. разьбы.
|| прым. ша́гавы, -ая, -ае (да 2 знач.).
ша́гам, прысл.
Мерна пераступаючы нагамі, не бягом.
Конь ішоў ш.
Ш. марш! (каманда).
шагі́сціка, -і, ДМ -ціцы, ж. (неадабр.).
Ваеннае абучэнне, асновай якога з’яўляецца маршыроўка.
Займацца шагісцікай.
ша́йба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. Падкладка пад гайку ці плешку шрубы ў выглядзе плоскага металічнага кольца.
2. Невялікі цяжкі гумавы дыск, які ўжыв. пры гульні ў хакей.
Шайбу! (вокліч хакейных балельшчыкаў, якія падахвочваюць ігракоў).
|| прым. ша́йбавы, -ая, -ае.
ша́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, ша́ек, ж. (разм.).
Група людзей, аб’яднаных якой-н. злачыннай дзейнасцю.
Ш. бандытаў.
Ш. жулікаў.
шайта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
У мусульманскай міфалогіі: злы дух, сатана.
шака́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
Драпежная жывёліна сямейства сабачых, якая харчуецца пераважна мярцвячынай.
|| прым. шака́льны, -ая, -ае і шакалі́ны, -ая, -ае.