Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пляска́ць², пляшчу́, пле́шчаш, пле́шча; пляшчы́; пляска́ны; незак., што.

Рабіць пляскатым, плюшчыць.

П. канец цвіка.

|| наз. пляска́нне, -я, н.

плясне́ць гл. плеснець.

пля́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

3 шумам упасці або ўдарыцца.

П. на падлогу.

П. ў гразь.

пля́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. каго і без дап. Ударыць далонню аб далонь або далонню па кім-, чым-н.

П. па твары.

2. што. Кінуць з шумам або ўпасці з шумам (разм.).

П. мокрую анучу аб падлогу.

плятка́р, плеткара́, мн. плеткары́, плеткаро́ў, м.

Чалавек, які пляткарыць.

|| ж. плятка́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. плятка́рскі, -ая, -ае.

плятка́рства, -а, н.

Распаўсюджванне плётак².

|| прым. плятка́рскі, -ая, -ае.

плятка́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

Распаўсюджваць плёткі².

|| наз. плятка́ранне, -я, н.

пляц, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Зямля пад сядзібай, агародам.

Паставіць хату на добрым пляцы.

2. Прызначаная для забудовы тэрыторыя ў горадзе або вёсцы.

3. Плошча для ваенных парадаў і страявых заняткаў (гіст.).

Вучэбны п.

пляце́нне, -я, н.

1. гл. плесці.

2. Спосаб злучэння нітак, сцяблін і інш. палос эластычнага матэрыялу.

Карункавае п.

П. кошыкаў.

пляце́нь, плятня́, мн. плятні́, плятнёў, м.

Агароджа з пераплеценых тонкіх галін.