пла́каць, пла́чу, пла́чаш, пла́ча; плач; незак.
1. Праліваць слёзы (ад болю, гора і пад.), звычайна ўтвараючы пры гэтым нечленараздзельныя галасавыя гукі.
П. наўзрыд.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., па кім. У некаторых выразах: чакаць каго-н., быць прызначаным каму-н. (пра што-н. непрыемнае; разм.).
Асіна плача па ім.
Вяроўка па табе даўно плача.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прапала, не вернеш (разм., жарт.).
Плакалі твае грошыкі.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пакрывацца кроплямі вільгаці (разм.).
Запацелыя вокны плачуць.
пла́кса, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т-ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў (разм.).
1. Той, хто многа і часта плача (звычайна пра дзяцей).
2. Пра таго, хто любіць скардзіцца, наракаць.
плаксі́вы, -ая, -ае.
1. Які часта плача, заўсёды гатоў плакаць.
Плаксівае дзіця.
2. Такі, які бывае пры плачы, які выражае гатоўнасць плакаць.
П. голас. П. твар.
Гаварыць плаксіва (прысл.).
3. Які любіць скардзіцца, наракаць.
П. чалавек.
|| наз. плаксі́васць, -і, ж.
плаку́н-трава́, -ы́, ж.
Шматгадовая травяністая расліна, якая выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.
пламбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., што.
1. Запячатваць што-н. пломбай (у 1 знач.).
П. вагоны.
2. Класці пломбу (у 2 знач.).
П. зуб.
|| зак. запламбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны (да 2 знач.) і апламбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны (да 1 знач.; спец.).
|| наз. пламбава́нне, -я, н. і пламбо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
пламбі́р, -у, м.
Сметанковае марожанае з арэхамі, ягадамі, шакаладам і пад.
|| прым. пламбі́рны, -ая, -ае.
П. торт.
план, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Чарцёж, які паказвае на плоскасці мясцовасць, збудаванне і пад.
П. зямельнага ўчастка.
2. Загадзя намечаная сістэма мерапрыемстваў, якая прадугледжвае парадак, паслядоўнасць і тэрмін выканання работ.
Вытворчы п.
Працаваць па плане.
Каляндарны п.
3. Праект, праграма якога-н. дзеяння.
П. падарожжа.
4. Узаемнае размяшчэнне частак, паслядоўнасць, сістэма.
П. урока.
5. Месца, размяшчэнне якога-н. прадмета ў перспектыве.
Пярэдні п.
Адысці на задні п. (перан.: страціць актуальнасць, стаць другарадным).
6. Маштаб паказу прадметаў, асоб пры здымках, у творах і пад.
Паказаць што-н. на кінаэкране буйным планам.
7. Галіна праяўлення чаго-н. або спосаб разгляду чаго-н., пункт гледжання (кніжн.).
Роля гераічнага плана ў кінафільме.
У тэарэтычным плане.
планава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., што.
1. Размяшчаць згодна з пэўным планам (у 1 знач.).
П. лагер.
2. Складаць план развіцця чаго-н.
П. вытворчасць тавараў шырокага ўжытку.
3. Уключаць у план, прадугледжваць збудаванне чаго-н.
П. пабудову клуба.
4. Мець намер, разлічваць, мець у сваіх планах (разм.).
Плануем схадзіць вечарам у кіно.
|| зак. спланава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны (да 1—3 знач.), запланава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны (да 3 і 4знач.) і распланава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны (да 1 знач.).
|| наз. планава́нне, -я, н.
планаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Спецыяліст па складанні вытворчых планаў.
пла́навы, -ая, -ае.
1. Які ажыццяўляецца згодна з планам (у 2 знач.).
Планавая сістэма гаспадаркі.
2. Які ажыццяўляе або распрацоўвае план (у 2 знач.).
П. аддзел.
|| наз. пла́навасць, -і, ж. (да 1 знач.).