Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

легіяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Воін, салдат легіёна (у 1 і 2 знач.).

2. Спартсмен, які выступае ў замежных клубах (камандах) па кантракце.

Італьянскі л.

|| прым. легіяне́рскі, -ая, -ае.

легка... (гл. лёгка...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «лёгка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: легкавагавы, легкаверны.

легкава́жны, -ая, -ае.

1. Які мае невялікую ці недастатковую вагу.

Л. груз.

2. перан. Легкадумны, несур’ёзны, павярхоўны.

Л. выпад.

|| наз. легкава́жнасць, -і, ж.

легкаве́рны, -ая, -ае.

Які ўсяму верыць, залішне даверлівы.

Л. чалавек.

|| наз. легкаве́р’е, -я, н. і легкаве́рнасць, -і, ж.

легкаву́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Легкавая аўтамашына.

легкавы́, -а́я, -о́е.

Прызначаны для перавозкі невялікай колькасці людзей, ручнога багажу.

Л. аўтамабіль.

легкаду́мны, -ая, -ае.

Які дзейнічае без дастатковага разважання; несур’ёзны.

Л. ўчынак.

Легкадумнае рашэнне.

|| наз. легкаду́мнасць, -і, ж. і легкаду́мства, -а, н.

легкакры́лы, -ая, -ае.

1. Хуткі ў палётах, рухах; з лёгкімі крыламі.

Легкакрылая чайка.

2. перан. Зменлівы, няўстойлівы, мімалётны.

Легкакрылая радасць.

легкапла́ўкі, -ая, -ае (спец.).

Які плавіцца пры параўнальна невысокай тэмпературы.

Л. метал.

|| наз. легкапла́ўкасць, -і, ж.

легкатра́ўны, -ая, -ае (спец.).

Які лёгка засвойваецца органамі стрававання.

Легкатраўныя прадукты.

|| наз. легкатра́ўнасць, -і, ж.