Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кліно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

1. гл. клін.

2. Вострая частка халоднай зброі; лязо.

3. Трохвугольная торбачка для прыгатавання сыру.

|| прым. клінко́вы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

К. сыр.

кліп, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і відэакліп.

клі́пер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Быстраходнае паруснае або парусна-паравое судна.

|| прым. клі́перны, -ая, -ае.

клі́псы, -аў, адз. кліпс, -а, м. і кліпса, -ы, ж.

Заціскныя завушніцы.

|| прым. клі́псавы, -ая, -ае.

клір, -а, м.

1. У хрысціянскай царкве: сукупнасць свяшчэннаслужыцеляў і царкоўнаслужыцеляў аднаго храма.

2. Царкоўны хор.

клі́рас, -а, мн. -ы, -аў, м.

Месца для пеўчых у царкве на ўзвышэнні перад алтаром, з левага і правага боку Царскіх дзвярэй.

Спяваць на клірасе.

|| прым. клі́расны, -ая, -ае.

кліч, -у, мн. -ы, -аў, м. (высок.).

Заклік да чаго-н. «Усе на ўборку ўраджаю!» — пранёсся к.

клі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Імя, якое даюць свойскай жывёле.

2. Мянушка чалавека (для жарту, насмешкі, у канспіратыўных мэтах).

Крыўдная к.

К. рэвалюцыянера.

клі́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Знак прыпынку (!), які ставіцца ў канцы клічнага сказа.

клі́чны, -ая, -ае.

1. Які выражае заклік, загад і розныя пачуцці.

К. сказ.

Клічная інтанацыя.

2. Які выражае зварот да асобы, прадмета (пра форму, склон назоўніка, напр.: браце, дружа, куме).

К. склон.