Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кля́ўзнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Займацца кляўзамі; нагаворваць, паклёпнічаць.

|| зак. накля́ўзнічаць, -аю, -аеш, -ае.

кляцьба́, -ы́, ж.

1. гл. клясці.

2. Словы лаянкі, якімі выказваюць пажаданне зла, няшчасця каму-н.; праклён.

кля́ча, -ы, мн. -ы, кляч і -аў, ж. (пагард.).

Пра худога, заезджанага каня.

кля́штар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Каталіцкі манастыр.

|| прым. кля́штарны, -ая, -ае.