Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ке́мны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і кемлівы.

|| наз. ке́мнасць, -і, ж.

ке́мпінг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяльна абсталяваны лагер для аўтатурыстаў.

|| прым. ке́мпінгавы, -ая, -ае.

кена́ф, -у, м.

Аднагадовая травяністая расліна сямейства мальвавых, з лубянога валакна якой атрымліваецца тэкстыльная сыравіна.

кенгуру́, нескл., м.

Аўстралійскае сумчатае млекакормячае з доўгімі заднімі і кароткімі пярэднімі нагамі, якое перамяшчаецца скачкамі.

|| прым. кенгуро́вы, -ая, -ае і кенгуры́ны, -ая, -ае.

Кенгурыныя скачкі.

кента́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі: істота з тулавам каня, галавой і грудзьмі чалавека.

ке́пікі, -аў (разм.).

Насміханне, кпіны.

Кепікі строіць (разм.) — насміхацца з каго-н.

ке́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Мужчынскі галаўны ўбор з казырком без аколышка.

|| прым. ке́пачны, -ая, -ае.

ке́пскі, -ая, -ае.

1. Не такі, як трэба, якога хацелася б; дрэнны.

К. малаток.

Кепска (прысл.) зроблена акно.

2. у знач. вык. ке́пска каму. Пра цяжкі душэўны або фізічны стан.

Дзіцяці стала к.

керага́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Награвальны газавы прыбор, род бясшумнага прымуса.

|| прым. керага́завы, -ая, -ае.

кера́міка, -і, ДМ -міцы, ж.

1. зб. Вырабы з абпаленай гліны, гліняных сумесей.

Мастацкая к.

2. Ганчарная вытворчасць, ганчарнае майстэрства.

Займацца керамікай.

|| прым. керамі́чны, -ая, -ае.