Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дзірване́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́е; незак.

Зарастаць травой, пакрывацца дзёрнам, дзірваном (у 2 знач.).

Дзірванее пакінутая зямля.

|| зак. задзірване́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́е.

дзірвані́сты, -ая, -ае.

Густа парослы каранямі травяністых раслін.

Дзірваністая зямля.

|| наз. дзірвані́стасць, -і, ж.

дзі́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Невялікая адтуліна, шчыліна, праём у чым-н.

Зацыраваць дзіркі ў шкарпэтках.

Пракруціць дзірку ў дошцы.

2. Пра глухі, далёкі населены пункт (разм.).

3. мн., перан. Тое, што патрабуе выдаткаў.

У гаспадарцы многа дзірак.

(Патрэбна) як у мосце дзірка (разм., іран.) — пра што-н. непатрэбнае.

Дзірка ад абаранка (разм.) — нічога, пустое месца.

|| памянш. дзі́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

дзіркако́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Канцылярская прылада для прабівання круглых дзірак у паперы.

дзі́ўны, -ая, -ае.

1. Які выклікае здзіўленне; нябачаны.

Малому прысніўся д. сон.

Дзіўна (прысл.) паводзіць сябе.

2. Цудоўны, чароўны.

Чуецца дзіўная музыка.

Дзіўная купальская ноч.

|| наз. дзі́ўнасць, -і, ж.

дзіця́ і дзіцё, дзіця́ці, Т дзіцём і дзіцем, мн. дзе́ці, дзяце́й, н.

1. Малы хлопчык або дзяўчынка.

Дзеці дашкольнага ўзросту.

Д. не заплача — матка не здагадаецца (прыказка). Яшчэ зусім д.

2. перан., чаго. Пра чалавека, які набыў яркія рысы свайго асяроддзя і часу.

Д. свайго веку.

Д. вуліцы.

Д. прыроды.

|| ласк. дзіця́тка, -а, мн. -кі, -так, н. (да 1 знач.).

дзіцяня́ і дзіцянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Тое, што і дзіця (дзіцё).

дзіця́чы, -ая, -ае.

1. гл. дзеці.

2. перан. Неўласцівы даросламу, нясталы.

Вырас, а розум д.

Дзіцячыя разважанні.

дзі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Дзікае, непрышчэпленае пладовае дрэва.

2. Плод такога дрэва.

Дзічкі смачныя тады, калі ўлежацца.

|| прым. дзі́чкавы, -ая, -ае.

дзічы́на, -ы, ж.

1. зб. Дзікія звяры і птушкі як прадмет палявання.

Лясная д.

2. Мяса дзікіх жывёл і птушак.

Насмажыць дзічыны.