Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гіпо́тэза, -ы, мн. -ы, -тэз, ж.

Навуковае меркаванне, якое прыводзіцца для тлумачэння тых ці іншых з’яў і патрабуе тэарэтычнага абгрунтавання і праверкі на вопыце, перш чым стаць навуковай тэорыяй.

гіпс, -у, м.

1. Мінеральнае рэчыва белага ці жоўтага колеру.

Пласт гіпсу.

2. Скульптурны злепак з такога рэчыва.

3. Хірургічная павязка з такога рэчыва, якую накладваюць пры пераломах, вывіхах.

Нага ў гіпсе.

|| прым. гі́псавы, -ая, -ае.

гіпсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; незак., што.

1. Накладваць гіпсавую павязку.

Г. нагу.

2. Насычаць глебу гіпсам.

Г. глебу.

|| зак. загіпсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны (да 1 знач.).

|| наз. гіпсава́нне, -я, н.

гіпю́р, -у, м.

Карункавая тканіна з выпуклым узорным малюнкам.

|| прым. гіпю́равы, -ая, -ае.