гідрагра́фія, -і,
Раздзел гідралогіі, які займаецца апісаннем і вывучэннем вод зямной паверхні.
||
гідрагра́фія, -і,
Раздзел гідралогіі, які займаецца апісаннем і вывучэннем вод зямной паверхні.
||
гідракасцю́м, -а,
Спецыяльны касцюм для работы пад вадой.
гідрало́гія, -і,
Навука, якая займаецца вывучэннем воднай прасторы Зямлі і руху вады ў прыродзе.
||
гідрапо́ніка, -і,
Вырошчванне раслін без грунту на штучных пажыўных растворах.
||
гідрапу́льт, -а,
Бак з ручной помпай для палівання, апырсквання і афарбоўкі.
гідрасамалёт, -а,
Самалёт, прыстасаваны для пасадкі на ваду і ўзлёту з вады.
||
гідраста́нцыя, -і,
Тое, што і гідраэлектрастанцыя.
гідратэ́хніка, -і,
Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца выкарыстаннем водных рэсурсаў у народнай гаспадарцы і рэгуляваннем іх дзеянняў.
||
гідра́ўліка, -і,
Навука аб законах раўнавагі і руху вадкасцей і аб спосабах практычнага прымянення гэтых законаў.
||
гідраэлектраста́нцыя, -і,
Электрастанцыя, якая выкарыстоўвае энергію вады для выпрацоўкі электраэнергіі.