Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

відны́, -а́я, -о́е; відзён, відна́, відно́; мн. відны́.

1. толькі поўн. ф. Добра асветлены, не цёмны.

Відная ноч.

2. пераважна кар. ф. Даступны зроку, бачны.

Дом відзён здалёку.

відо́вішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

1. Тое, што паўстае перад вачамі, з’яўляецца прадметам агляду.

Незвычайнае в.

2. Тэатральнае або тэатралізаванае прадстаўленне.

Масавыя відовішчы.

|| прым. відо́вішчны, -ая, -ае (да 2 знач.).

віду́к, -у́, м.

Дзікарослы мак, мак-самасейка.

віду́шчы, -ая, -ае.

Які мае зрок, бачыць або здольны бачыць.

В. чалавек.

Адзінае відушчае вока.

відэа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да электрычных сігналаў, што выклікаюць аддюстраванне (відэасігналаў), напр.: відэазапіс, відэамагнітафон, відэатэлефон;

2) які мае адносіны да відэазапісу, напр.: відэаплёнка, відэафільм, відэаінжынер.

відэаклі́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэлевізійны рэкламны ролік — эстрадная поп або рок-песня, якая суправаджаецца разнастайнымі адлюстраваннямі на экране.

відэ́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

Сталовы прыбор у выглядзе ручкі з доўгімі зубамі.

|| прым. відэ́лечны, -ая, -ае.