Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

крык, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Моцны, вельмі рэзкі гук голасу.

У лесе пачуўся к.

2. Нападкі, папрокі рэзкім голасам.

3. перан., чаго. Моцнае праяўленне якога-н. пачуцця.

К. адчаю.

К. душы.

Апошні крык моды — пра модную навінку.

крыклі́вы, -ая, -ае.

1. Які многа, часта крычыць.

Крыклівыя дзеці.

2. Прарэзлівы, гучны, непрыемна рэзкі.

К. голас.

3. перан. Які прымушае звярнуць на сябе ўвагу сваёй стракатасцю, яркасцю.

Крыклівыя афішы.

К. ўбор.

|| наз. крыклі́васць, -і, ж.

крыку́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Крыклівы чалавек.

2. Пра таго, хто многа і попусту гаворыць.

|| ж. крыку́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ку́х.

крыла́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Млекакормячая жывёліна атрада рукакрылых, роднасная кажану.

крыла́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (уст.) Шырокая мужчынская адзежына ў выглядзе накідкі, плашча з палярынай (насілі ў 19 — пачатку 20 ст.).

крыла́ты, -ая, -ае.

1. Які мае крылы (у 1—3 знач.).

К. птах.

Крылатая ракета.

2. перан. Акрылены, узнёслы.

Крылатая фантазія.

Крылатыя словы — трапныя, характэрныя словы, якія сталі хадавымі, шырокаўжывальнымі.

|| наз. крыла́тасць, -і, ж. (да 2 знач.).

кры́лле, -я, н., зб.

Крылы.

|| прым. кры́ллевы, -ая, -ае.

крыло́, -а́, мн. кры́лы і (з ліч. 2, 3, 4) крылы́, крыл і кры́лаў, н.

1. Орган лятання ў птушак, насякомых, а таксама некаторых млекакормячых.

К. качкі.

К. кажана.

2. Плоская паверхня самалёта, якая падтрымлівае яго ў паветры.

3. Лопасць ветранога млына або параходнага вінта.

4. Покрыўка над колам аўтамабіля, веласіпеда і пад. для засцярогі ад пырскаў вады і гразі.

5. Бакавы корпус або бакавая частка пабудовы.

Левае к. бальніцы.

6. Левая або правая частка строю, баявога парадку войска; фланг.

7. Крайняя (левая або правая) групоўка якой-н. арганізацыі.

Апусціць крылы — страціць энергію, бадзёрасць.

Пад крылом — пад чыёй-н. апекай (жыць, знаходзіцца і пад.).

Падрэзаць крылы — перашкодзіць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць.

|| памянш. кры́льца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).

|| прым. кры́лавы, -ая, -ае (да 1—4 знач.).

крыль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Прамысловая назва некаторых відаў марскога рачка.

|| прым. кры́левы, -ая, -ае.

крымінаге́нны, -ая, -ае.

Які садзейнічае росту злачыннасці; здольны прывесці да злачынстваў.

Трапіць у крымінагеннае асяроддзе.

Крымінагенная абстаноўка.

|| наз. крымінаге́ннасць, -і, ж.