Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шахра́йства, -а, н.

Учынкі шахрая; жульніцтва.

ша́хта, -ы, М -хце, мн. -ы, шахт і -аў, ж.

1. Вертыкальная ці нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню; шахтавы ствол.

Заваленая ш.

Спускацца ў шахту.

2. Горнапрамысловае прадпрыемства, якое вядзе падземную здабычу карысных выкапняў; месца здабычы іх.

Працаваць у шахтах.

3. Вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых прамысловых канструкцыях (спец.).

Ліфтавая ш.

|| прым. ша́хтавы, -ая, -ае.

Шахтавая печ.

шахцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Горнарабочы, які працуе ў шахце.

|| ж. шахцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. шахцёрскі, -ая, -ае.

шацёр, шатра́, мн. шатры́, шатро́ў, м.

1. Лёгкае пераноснае жыллё з тканіны, скуры і пад., якое будуецца звычайна ў форме конуса.

2. Высокі пірамідальны чатырохгранны ці васьмігранны дах (цэркваў, званіц, вежаў і пад.; спец.).

|| прым. шатро́вы, -ая, -ае.

Ш. навес.

ша́ція, -і, ж. (разм., пагард.).

Кампанія, група людзей.

Цягаецца тут усякая ш.

шаша́, -ы́, ж.

Дарога, мошчаная шчэбенем, а таксама ўсякая дарога з цвёрдым пакрыццём.

Асфальтавая ш.

|| прым. шашэ́йны, -ая, -ае.

ша́шаль, -я, мн. -і, -яў, м.

Насякомае атрада жукоў, лічынкі якога псуюць скуры, футра, точаць дрэва і пад.

Ш. патачыў шафу.

|| прым. ша́шалевы, -ая, -ае.

ша́шачніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

1. Дошка з клеткамі для гульні ў шашкі, шахматы.

2. Скрынка для шашак, шахмат.

ша́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Брусок папярок распілаванага бервяна (спец.).

2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе колатых кавалкаў каменю пэўнай формы (спец.).

3. Кубік прасаванага выбуховага рэчыва, якое ўжыв. пры выбуховых работах (спец.).

Тратылавая ш.

4. Вытачаны кружок для гульні ў шашкі.

5. Двухкаляровы ўзор у выглядзе квадрацікаў, што чаргуюцца адзін з адным.

Паркет шашкамі.

Вязанне ў шашку.

Дымавая шашка (спец.) — каробка, напоўненая дымавой сумессю для стварэння дымавых завес.

|| прым. ша́шачны, -ая, -ае.

ша́шка², -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Ручная халодная зброя са злёгку загнутым клінком, якой сякуць або колюць.