Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пляцёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Што-н. сплеценае ўдоўж з некалькіх пасмаў, кавалкаў і пад.

2. Плеценая кашолка.

3. Падоўжаная вітая белая булка.

4. Выраб тканіны з асобым рысункам перапляцення нітак.

Вытанчаная п.

пляцо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

1. Спецыяльна абсталяваны ўчастак зямлі (ці асобае месца ў памяшканні), адведзены для якіх-н. мэт.

Спартыўная п.

Дзіцячая п. (для дзіцячых гульняў). Будаўнічая п. (месца, дзе робіцца пабудова чаго-н.). Пасадачная п.

2. Роўная вольная прастора ў збудаванні паміж двума лесвічнымі маршамі.

Лесвічная п.

3. У вагонах: месца каля ўваходу і выхаду.

Задняя п. трамвая.

4. Тое, што і платформа (у 3 знач.).

|| прым. пляцо́вачны, -ая, -ае.

плячо́, -а́, мн. пле́чы, Р плячэ́й і плеч, Д пляча́м, Т пляча́мі і плячы́ма, М на пляча́х, н.

1. Частка тулава ад шыі да рукі.

Палажыць руку на чыё-н. плячо.

Вынесці на сваіх плячах што-н. (перан.: справіцца з якой-н. цяжкай задачай, працай, без падтрымкі). П. ў п. (побач, у цесным адзінстве). З плеч далоў што-н. (адпаў клопат, скончыліся турботы пра што-н.; разм.). Мець галаву на плячах (умець разбірацца ў чым-н., быць разумным). Як гара з плячэй звалілася (хто-н. адчуў палёгку, пазбавіўшыся ад якіх-н. клопатаў, перажыванняў; разм.). За плячамі ў каго-н. што-н. (таксама перан.: пра што-н., што было, мелася ў каго-н. у мінулым). Уварвацца куды-н. на плячах адступаючага праціўніка (непасрэдна за адступаючым праціўнікам). З чужога пляча (пра адзенне: якое не падыходзіць па размеры або якое раней насіў хто-н.).

2. У анатоміі: верхняя частка рукі да локцевага сустава.

3. мн. Тыльны бок тулава ад шыі да пояса, спіна.

Узваліць ношу на плечы (абцяжарыць каго-н. справамі, клопатамі). Павярнуцца плячамі да каго-, чаго-н. (таксама перан.: адвярнуцца ад каго-, чаго-н.).

4. Частка рычага ад пункта апоры да пункта прыкладання сілы (спец.).

|| памянш. плячу́к, плечука́, мн. плечукі́ і плечуко́ў, м. (да 1 знач.; разм.).

|| прым. плечавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).

Плечавая косць.

плячу́к, плечука́, мн. плечукі́ і плечуко́ў, м.

1. гл. плячо.

2. Спецыяльная падкладка пад плечы ў адзенні.

плячы́сты, -ая, -ае.

3 шырокімі моцнымі плячамі.

П. хлопец.

|| наз. плячы́стасць, -і, ж.

пля́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Шкляная пасудзіна для захоўвання вадкасці, бутэлька.

П. малака.

|| памянш. пля́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. пля́шачны, -ая, -ае.

пляшы́вы, -ая, -ае.

3 плешам, аблыселы.

Пляшывая галава.

Трапіў лысы на пляшывага (разм., жарт.) — сышліся два роўныя.

|| наз. пляшы́васць, -і, ж.

пляшы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж.

Тое, што і лысіна.