Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дзятва́², -ы́, ж., зб. (разм.).

Дзеці (у 1 знач.).

Чуўся смех дзятвы.

дзятляня́ і дзятлянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня дзятла.

дзяўба́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для дзяўбання.

Д. станок.

Д. інструмент.

дзяўбці́, дзяўбу́, дзяўбе́ш, дзяўбе́; дзяўбём, дзеўбяце́, дзяўбу́ць; дзёўб, дзяўбла́, -ло́; дзяўбі́; дзяўба́ны; незак., каго-што.

1. Есці, хапаючы дзюбай ежу (пра птушак).

Галубы дзяўблі крупы.

2. Біць дзюбай.

Куры дзяўблі адна адну.

3. Паслядоўнымі частымі ўдарамі паглыбляць, рабіць адтуліну.

Д. мёрзлую зямлю ломам.

Д. долатам паз.

4. перан. Бесперапынна паўтараць адно і тое ж (разм.).

Што каму наўме, той тое і дзяўбе (прыказка).

5. перан. Папракаць, крытыкаваць (разм.).

Яго ўжо даўно дзяўбуць, а ён і вухам не вядзе.

Дзяўбці ў галаву (разм.) — настойліва пераконваць каго-н. у чым-н.

|| зак. прадзяўбці́, -дзяўбу́, -дзяўбе́ш, -дзяўбе́; -дзяўбём, -дзеўбяце́, -дзяўбу́ць; -дзяўба́ны (да 3 знач.) і вы́дзеўбці, -дзеўбу, -дзеўбеш, -дзеўбе; -дзеўбаны (да 3 знач.).

|| наз. дзяўба́нне, -я, н.

дзяўбці́ся, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -бе́цца; дзёўбся, дзяўбла́ся, -ло́ся; незак.

1. Мець звычку біцца дзюбай (пра птушак; разм.).

Гэты певень дзяўбецца.

2. Дзяўбці адзін аднаго.

Два пеўні дзяўбуцца.

дзя́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Аб сабаках, лісах: адрывіста брахаць.

Лыска дзяўкае на падарожніка.

|| аднакр. дзя́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. дзя́ўканне, -я, н.

дзяўчо́, -а́ці, Т -о́м, н. (разм.).

Дзяўчына-паддетак.

За партай сядзела жвавае д.

дзяўчы́на, -ы, мн. дзяўча́ты і (з ліч. 2, 3, 4) дзяўчы́ны, -ча́т, ж.

Паўналетняя незамужняя жанчына.

Юнакі і дзяўчаты.

дзяўчы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. дзяўчы́нкі, -нак, ж.

Дзіця або падлетак жаночага полу.

дзя́цел, дзя́тла, мн. дзя́тлы, дзя́тлаў, м.

Лясная птушка сямейства дзятлавых з моцнай дзюбай, якой яна здабывае ежу са шчылін дрэў і расколін кары.

Хто б дзятла ведаў, каб не яго дзюба (з нар.).

|| прым. дзя́тлаў, -лава.