Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дзярно́вы гл. дзёран.

дзяру́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -ру́г, ж. (разм.).

Грубая тоўстая тканіна; вопратка з такой тканіны.

|| памянш. дзяру́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

|| прым. дзяру́жны, -ая, -ае.

дзясна́, -ы́, мн. дзя́сны і (з ліч. 2, 3, 4) дзясны́, дзя́сен і дзя́снаў, ж.

Слізістая абалонка поласці рота.

Дзясны крываточаць.

|| прым. дзя́сенны, -ая, -ае.

дзяся́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Адзінка падліку, роўная дзесяці, а таксама дзесяць аднолькавых прадметаў.

Д. яек.

2. Дзесяць год узросту.

Дзявяты д. пайшоў.

3. мн. Перадапошняя лічба шматзначнага ліку.

Клас адзінак, дзясяткаў, соцень.

4. мн. Пра вялікую колькасць чаго-н.

Да яго звяртаюцца дзясяткі людзей.

Не з баязлівага дзясятка хто (разм.) — пра смелага, рашучага чалавека.

дзяся́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Лік 10.

2. Група з дзесяці чалавек або дзесяці аднародных прадметаў.

Д. лепшых супрацоўнікаў.

3. Назва чаго-н., абазначанага лікам 10 (разм.).

Трапіць у дзясятку (дакладна ў цэнтр мішэні). Паехаў на дзясятцы (на трамваі, тралейбусе, аўтобусе пад №10).

4. Ігральная карта з дзесяццю ачкамі.

5. Найвышэйшая школьная адзнака.

дзяся́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Асоба ніжэйшага тэхнічнага персаналу, якая кіруе групай рабочых на будаўніцтве, лясных распрацоўках і інш.

дзяся́ты, -ая, -ае.

1. гл. дзесяць.

2. Які атрымліваецца пры дзяленні на дзесяць.

Дзясятая частка.

3. у знач. наз. дзяся́тая, -ай, ж. Дзясятая частка чаго-н.

Адна дзясятая.

дзяся́цера, дзесяцяры́х, дзесяцяры́м, дзесяцяры́мі, ліч. зб.

Дзесяць.

Ужыв.:

а) з назоўнікамі мужчынскага або агульнага роду, якія абазначаюць асобу.

Д. сыноў.

Д. сірот;

б) з асабовымі займеннікамі ў мн. л.

Нас было д.

Працаваць за дзесяцярых (перан.);

в) без назоўнікаў, калі абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу.

Іх там працавала д.: шэсць мужчын і чатыры жанчыны;

г) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот.

Д. дзяцей.

Д. цялят;

д) з множналікавымі назоўнікамі.

Д. нажніц.

Д. саней.

Д. сутак;

е) з назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы.

Д. ботаў.

Д. рукавіц.

дзяся́цкі, -ага, мн. -ія, -іх, м.

Да рэвалюцыі: выбарная асоба з сялян, якая выконвала паліцэйскія абавязкі; памочнік соцкага.

дзятва́¹, -ы́, ж., зб. (спец.).

Лічынкі пчол, а таксама маладыя пчолы.