Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

язы́чніцтва, -а, н.

Рэлігія, заснаваная на пакланенні многім багам; ідалапаклонства.

|| прым. язы́чніцкі, -ая, -ае.

язычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. гл. язык.

2. Адростак на заднім краі паднябення ў поласці рота.

3. Невялікі адростак ля асновы ліставой пласцінкі ў злакавых і некаторых іншых раслін (спец.).

4. Рухомая, адным канцом прымацаваная пласцінка ў розных прыстасаваннях.

Я. чаравіка.

Я. замка.

Я. музычнага інструмента.

|| прым. язычко́вы, -ая, -ае (да 2—4 знач.; спец.).

Я. музычны інструмент.

язь, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых.

|| прым. язёвы, -ая, -ае.