Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шматабяца́ючы, -ая, -ае.

Які падае вялікія надзеі, прадракае што-н. значнае.

Ш. студэнт.

Шматабяцаючая паездка.

шмата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што (разм.).

Моцна хістаць, трэсці; шкуматаць.

Вецер шматаў брызент.

|| зак. пашмата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| аднакр. шматану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шмата́нне, -я, н.

шматбако́вы, -ая, -ае.

1. Абавязковы для некалькіх зацікаўленых бакоў ці ўдзельнікаў чаго-н.

Ш. дагавор.

2. Які вызначаецца шырынёй, разнастайнасцю, рознабаковы.

Шматбаковая дапамога.

|| наз. шматбако́васць, -і, ж.

шматгадо́вы, -ая, -ае.

Які жыве, існуе, працягваецца шмат гадоў.

Шматгадовыя травы.

Шматгадовая дзейнасць.

шматгра́нны, -ая, -ае.

1. Які мае некалькі граней.

Ш. камень.

2. перан. Усебаковы, рознабаковы.

Шматгранная дзейнасць.

|| наз. шматгра́ннасць, -і, ж. (да 2 знач.).

шматзна́чны¹, -ая, -ае.

1. Які мае вялікае значэнне, важныя вынікі, значны ўплыў на каго-, што-н.

Шматзначная падзея.

2. Які робіць намёк на што-н. важнае, пра многае гаворыць.

Ш. позірк.

Шматзначна (прысл.) усміхацца.

3. Які мае многа значэнняў.

Шматзначнае слова.

|| наз. шматзна́чнасць, -і, ж.

шматзна́чны², -ая, -ае.

Які складаецца з многіх лічбавых знакаў.

Шматзначная лічба.

|| наз. шматзна́чнасць, -і, ж.

шматкро́п’е, -я, мн. -і, -яў, н.

Знак прыпынку ў выглядзе трох пастаўленых побач кропак (...), а таксама рад кропак, які абазначае пропуск у тэксце.

шматлі́кі, -ая, -ае.

1. Які складаецца з вялікай колькасці каго-, чаго-н.

Ш. атрад.

2. Які праводзіцца, маецца, прысутнічае і пад. ў вялікай колькасці.

Праводзіць шматлікія гутаркі з насельніцтвам.

|| наз. шматлі́касць, -і, ж.

шматлю́дны, -ая, -ае.

3 мноствам людзей, мнагалюдны.

Шматлюдная аўдыторыя.

|| наз. шматлю́днасць, -і, ж.