Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чыну́ша, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў, м. (разм., пагард.).

Чыноўнік, бюракрат.

чынш, -у, м. (гіст.).

1. У феадальнай Еўропе: рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй.

2. У Беларусі і Літве ў 15—19 стст: грашовы аброк.

|| прым. чы́ншавы, -ая, -ае.

чыншаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.).

1. У феадальнай Еўропе: селянін, які карыстаўся зямлёй часова або бестэрмінова, за што плаціў чынш.

2. У Беларусі і Літве ў 15—19 стст.: селянін, асноўнай формай павіннасці якога быў грашовы аброк, чынш.

|| прым. чыншаві́цкі, -ая, -ае.