Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рознакаляро́вы, -ая, -ае.

3 афарбоўкай розных колераў які змяшчае розныя колеры.

Рознакаляровая тканіна.

|| наз. рознакаляро́васць, -і, ж.

рознапляме́нны, -ая, -ае.

Неаднародны па племянной, этнічнай прыналежнасці, які складаецца з розных плямён.

Рознапляменнае насельніцтва.

рознарабо́чы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Рабочы на розных падсобных работах, якія не патрабуюць пэўнай прафесіі.

|| ж. рознарабо́чая, -ай, мн. -ыя, -ых.

рознаскланя́льны, -ая, -ае.

У граматыцы: такі, які сумяшчае ў адной парадыгме розныя тыпы скланення (пра назоўнікі).

рознаспрага́льны, -ая, -ае.

У граматыцы: такі, які ўтварае адны формы па першым спражэнні, а другія — па другім (пра дзеясловы).

рознастаро́нні, -яя, -яе.

У матэматыцы: які мае неаднолькавыя стораны.

Р. трохвугольнік.

|| наз. рознастаро́ннасць, -і, ж.

ро́знасць, -і, ж.

1. гл. розны.

2. Вынік адымання.

|| прым. ро́знасны, -ая, -ае (да 2 знач.).

рознатыпо́вы, -ая, -ае.

Розны, не аднаго тыпу.

Рознатыповыя сказы.

|| наз. рознатыпо́васць, -і, ж.

рознахара́ктарны, -ая, -ае (кніжн.).

Разнародны, розны па тыпе, характары.

Рознахарактарныя з’явы.

|| наз. рознахара́ктарнасць, -і, ж.

розначасо́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца ў розныя часы.

Розначасовыя падзеі.

|| наз. розначасо́васць, -і, ж.