Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ро́днасць, -і, ж.

1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў.

Р. першай ступені.

Р. душ (перан.).

2. Блізкасць, падабенства, заснаванае на агульнасці паходжання.

Р. славянскіх народаў.

ро́дны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў кроўнай роднасці, а таксама наогул у роднасці (у 1 знач.).

Р. брат.

Родная цётка.

Гасціць у родных (наз.).

2. Свой па нараджэнні, па духу, па звычках.

Родная вёска.

Родная мова (мова сваёй радзімы, на якой гавораць з дзяцінства).

3. Дарагі, любы, мілы (у звароце).

Родны склон — склон, які адказвае на пытанні: каго? чаго?

|| ласк. ро́дненькі, -ая, -ае (да 3 знач.; разм.).

ро́ды, -аў.

Фізіялагічны працэс з’яўлення на свет дзіцяці.

Прымаць р.

|| прым. ро́давы, -ая, -ае.

Родавыя схваткі.