Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

псіха...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да псіхікі, псіхалогіі (у 2 і 3 знач.), напр.: псіхааналіз, псіхагенны, псіхагігіена, псіханеўроз, псіхатэрапія;

2) які мае адносіны да псіхіятрыі, псіхалогіі (у 1 знач.), напр.: псіханеўралогія, псіхафармакалогія, псіхафізіялогія.

псіхава́ць, псіху́ю, псіху́еш, псіху́е; псіху́й; незак. (разм.).

Траціць псіхічную раўнавагу; праяўляць нервознасць.

|| аднакр. псіхану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

псіхалагі́зм, -у, м.

Паглыблены паказ псіхічных, душэўных перажыванняў.

П. у літаратуры.

псіхало́гія, -і, ж.

1. Навука, якая вывучае працэсы і заканамернасці псіхічнай дзейнасці.

2. Сукупнасць псіхічных працэсаў, што абумоўліваюць пэўны род дзейнасці.

П. творчасці.

3. Душэўны склад, псіхіка.

Раскрыць псіхалогію героя.

|| прым. псіхалагі́чны, -ая, -ае.

псіхапа́т, -а, М -па́це, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек з хворай псіхікай.

|| ж. псіхапа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. псіхапа́цкі, -ая, -ае.

псіхапатало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае агульныя заканамернасці праяўлення расстройстваў псіхічнай дзейнасці.

|| прым. псіхапаталагі́чны, -ая, -ае.

псіхапа́тыя, -і, ж. (спец.).

Паталагічны стан псіхічнай дзейнасці чалавека, звычайна спадчыннага паходжання.

|| прым. псіхапаты́чны, -ая, -ае.

псіхастэ́нік, -а, мн. -і, м. (спец.).

Чалавек, які хварэе на псіхастэнію.

|| ж. псіхастэні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (разм.).

псіхастэні́я, -і, ж. (спец.).

Нервовае захворванне, якое праяўляецца ў павышанай уражлівасці, няўпэўненасці ў сабе, пастаянных сумненнях, назойлівых думках і пад.

|| прым. псіхастэні́чны, -ая, -ае.

псіхатэрапі́я, -і, ж.

Метад лячэння хворага сродкамі псіхічнага ўздзеяння.

|| прым. псіхатэрапеўты́чны, -ая, -ае.