Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пляме́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Сын брата або сястры.

пляме́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Дачка брата або сястры.

пля́міна, -ы, мн. -ы, -мін, ж. (разм.).

Тое, што і пляма (у 1 знач.).

Чарнільная п.

пля́місты, -ая, -ае.

3 плямамі іншага, чым асноўная афарбоўка, колеру.

П. алень.

|| наз. пля́містасць, -і, ж.

пля́міцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; незак.

Пакрывацца плямамі.

Светлы матэрыял хутка пляміцца.

пля́міць, -млю, -міш, -міць; незак., каго-што.

1. Пакідаць плямы на чым-н.

2. перан. Ганьбіць, знеслаўляць.

П. рэпутацыю.

|| зак. спля́міць, -млю, -міш, -міць; -млены і запля́міць, -млю, -міш, -міць; -млены.

|| наз. пля́мленне, -я, н.

пляск, -у, м. (разм.).

1. Гук, які атрымліваецца пры ўдары чым-н. па вадзе або вады аб што-н.

П. вады.

2. Гук, які атрымліваецца пры ўдары далоні аб далонь або далонню па чым-н.

П. далоней.

пляска́ты, -ая, -ае.

Роўны, без звычайнай пукатасці, з гладкай паверхняй.

П. камень.

|| наз. пляска́тасць, -і, ж.

пля́скаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Удараць далонню аб далонь або далонню па чым-н.

П. у далоні.

|| наз. пля́сканне, -я, н.

пляска́ць¹, пляшчу́, пле́шчаш, пле́шча; пляшчы́; незак.

1. Ударацьчым-н. плоскім.

2. Тое, што і пля́скаць.

Дзеці плешчуць у ладкі.

Пляскаць языком (разм., неадабр.) — гаварыць многа і абы-што.

|| наз. пляска́нне, -я, н.